Блінкен: ЗША не будзе пярэчыць, каб заходняя зброя выкарыстоўвалася для ўдараў па тых тэрыторыях, якія Пуцін абвесціць сваімі

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен афіцыйна заявіў, што ягоная краіна не будзе пярэчыць супраць таго, каб Кіеў ужываў зброю, дадзеную яму заходнімі краінамі, для ўдараў па рэгіёнах, якія Пуцін можа ўключыць у склад Расіі пасля «рэферэндумаў».

27.09.2022 / 20:12

Між тым бутафорскія выбарчыя камісіі на ўчастках, размешчаных на тэрыторыі Расіі, ужо абвяшчаюць вынікі «галасавання» на іх. Усюды яны прагназавана сягаюць ледзь не пад 100% — ад 98,69% за ўваходжанне ў Расію «ДНР» да 96,75% — за ўваходжанне Херсонскай вобласці.

Nashaniva.com