Супраць спявачкі Мэрыем Герасіменка ўсё ж завялі крымінальную справу і знялі з ёй відэа

ГУБАЗіК змусіў яе казаць на відэа, што яна «падтрымлівае чырвона-зялёныя колеры».

27.09.2022 / 16:06

Фота: сацсеткі

Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманай спявачкай Мэрыем Герасіменка. Там яе змушаюць сказаць, што яна «была на адным маршы летам 2020 года», але «не падтрымлівае бчб-колеры, а падтрымлівае чырвона-зялёныя». На відэа выглядае так, што яна чытае тэкст з лістка, бо на кожнай фразе хіліць позірк кудысьці ўніз.

ГУБАЗіК намякае на тое, што супраць спявачкі заведзеная крымінальная справа паводле арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці). Па звестках ПЦ «Вясна», цяпер дзяўчына знаходзіцца ў жодзінскай турме №8.

Nashaniva.com