Наталля Немагай з АНТ вырашыла асабіста паглядзець, як дэградавала Еўропа ФОТА

Яна адпачывае ў італьянскай Калабрыі, хаця на сваім тэлеканале без канца гаворыць пра невыноснае жыццё ў Еўрасаюзе і пра тое, што «краіны ЕС разам з англасаксамі і ЗША маюць намер увесці планету ў хаос».

27.09.2022 / 21:33

Фота: сацыяльныя сеткі

Яна марыла сыграць Моніку Бялучы, але ёй дасталася іншая роля. Вядучая праграмы «Нашы навіны» Наталля Немагай працуе на АНТ амаль 20 гадоў. Цяпер, апроч навін пра надзвычайныя здарэнні і працоўныя паездкі Лукашэнкі, яна сваім фірмовым грудным голасам зачытвае фэйкі пра Украіну і распальвае варожасць да краін Еўропы.

Але, магчыма, яна сама не прымае тое, што чытае на камеру ўсур'ёз. Бо ў сацсетках яна піша: «Вельмі люблю Італію, мы з сынам там праводзім адпачынак: ездзім і на лыжах катацца, і летам на мора».

Захапляецца Італіяй Наталля даўно.

«У інстытуце я вывучала латынь, а італьянская цалкам на ёй пабудаваная, — так гэта бачыць перадавік лукашэнкаўскай прапаганды. — Займаюся ў навучальным цэнтры пры пасольстве. У нас шмат сустрэч з італьянцамі, семінараў, фільмаў, я заўсёды з радасцю іду на заняткі», — казала Наталля Немагай.

Фота: сацыяльныя сеткі

У сваім інстаграме Наталля пазначыла на італьянскай, што яна тэлевядучая. І дадала фразу «Con i nostri pensieri costruiamo il mondo», якая перакладаецца як «сваімі думкамі мы будуем свет».

Чытайце таксама: 

«Мы працуем філігранна». Хто такая Наталля Немагай — вядучая АНТ, якая зачытвае фэйкі ў эфіры

«Усё больш яўны раскол паміж Узброенымі сіламі і ўладамі Украіны». АНТ ілжэ ўсё больш прымітыўна

Nashaniva.com