Пуцін даў расійскае грамадзянства Эдварду Сноўдэну
Пра тое, што экс-супрацоўніку Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдварду Сноўдэну далі расійскае грамадзянства, паведамляе ТАСС.
26.09.2022 / 19:02
Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. Акрамя Сноўдэна, грамадзянства РФ атрымаў яшчэ 71 чалавек. Акрамя гэтага, тры чалавекі выйшлі з расійскага грамадзянства.
У сацсетках ужо жартуюць, што ў Расіі ўзнікла праблема з колькасцю тых, каго ўдалося мабілізаваць на вайну з Украінай.
Эдвард Сноўдэн раскрыў метады сачэння амерыканскіх спецслужбаў за грамадзянамі і распавёў аб праслухоўванні спецслужбамі тэлефонаў сусветных лідараў у 2013 годзе. Пасля таго яму далі дазвол на жыхарства ў Расіі.