У Гродне завялі крымінальную справу на падлеткаў, якія здзекаваліся з аднакурсніка на перапынку

26.09.2022 / 12:44

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здзеку з навучэнца каледжа ў Гродне, паведамляе МУС.

t.me/Neman102

Інцыдэнт адбыўся ў сярэдзіне верасня. На перапынку некалькі падлеткаў вырашылі паздзекавацца з аднакурсніка. Яны спачатку павалілі сваю ахвяру на зямлю, ударылі нагамі, а затым адзін з іх сеў на пацярпелага. Увесь працэс яны запісвалі на відэа.

Па выніках праверкі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Nashaniva.com