СМІ: Мужчынам мабілізацыйнага ўзросту пасля «рэферэндумаў» забароняць выязджаць з Расіі

Улады Расіі збіраюцца закрыць межы для мужчын мабілізацыйнага ўзросту, паведаміла «Медузе» крыніца, блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта РФ. Паводле яе слоў, найбольш верагодная дата ўвядзення забароны — 28 верасня.

25.09.2022 / 12:51

Другая крыніца, таксама блізкая да АП, кажа, што гэта адбудзецца «пасля рэферэндумаў», якія праводзяць у самаабвешчаных ДНР, ЛНР і на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны. Яны завершацца ўвечары 27 верасня.

Суразмоўца выдання адзначыў, што будзе падабенства «выязных віз»: для выезду з Расіі мужчынам давядзецца атрымліваць дазвол ад ваенкамата.

Раней «Медуза» паведамляла, што межы для мужчын да заканчэння «рэферэндумаў» 27 верасня будуць адкрытыя.

Nashaniva.com