Гурт Naviband зладзіў моўнае апытанне

Музыкі спыталіся сваіх прыхільнікаў у інстаграме: якая мова выканання песняў ім бліжэйшая?

19.09.2022 / 21:50

«Даволі часта чуем меркаванне, што менавіта песні на роднай мове ад нас гучаць зусім па-іншаму, кранальна і вы іх адчуваеце больш.

Але ў нас ёсць песні і на рускай. Бо прывыклі пісаць песні як адчуваем сэрцам, і бывае па-рознаму. Бо выхаваныя таксама ў соцыуме, дзе размаўлялі на дзвюх.

Таму нам дакладна цяжка зразумець, як гэта адбываецца. Пішам як адчуваем. І не выключаем, што калісьці выпусцім і на англійскай.

А вы як лічыце, што вам больш адгукаецца?», — напісалі выканаўцы.

Большасць падпісчыкаў адказалі, што ім бліжэйшая беларуская мова. Ды і ўвогуле, лічаць яны, па-беларуску гурт гучыць мацней.

View this post on Instagram

A post shared by NAVIBAND (@naviband)

Nashaniva.com