Чарговы дзікі палітычны прысуд — 8 гадоў калоніі Алене Лазарчык

Суддзя магілеўскага абласнога суда Павел Клімаў сёння прысудзіў актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» Алене Лазарчык 8 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суд зрабілі закрытым, таму падрабязнасці не вядомыя, піша «Вясна».

19.09.2022 / 17:17

Лазарчык прызналі вінаватай паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі); арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім); арт. 130 (распальванне варожасці); арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

22 ліпеня КДБ унёс Алену ў «спіс тэрарыстаў».

Nashaniva.com