Вуліцу Крапоткіна ў Гомелі пераймянуюць у вуліцу Мітрапаліта Філарэта

Гомельскую вуліцу, названую ў гонар аднаго з ідэолагаў расійскага анархіста Пятра Крапоткіна, пераймянуюць у вуліцу Мітрапаліта Філарэта. Гэта прадугледжана рашэннем Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

16.09.2022 / 22:55

Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) кіраваў Беларускай Праваслаўнай Царквой цэлых 35 гадоў, з 1978 да 2013 года. Памёр ён у студзені 2021 года, а паколькі заўсёды быў лаяльны да рэжыму Лукашэнкі, то цяпер яго памяць актыўна ўшаноўваюць па ўсёй Беларусі і нават дзеля гэтага, як у дадзеным выпадку, ідуць на перайменаванне савецкіх назваў вуліц.

Таксама ў адпаведнасці з гэтым самым дакументам скверу, размешчанаму ў Цэнтральным раёне Гомеля паміж спускам Білецкім і вуліцай Баўмана, будзе прысвоеная назва «Сквер архіепіскапа Арыстарха». Архіепіскап Арыстарх (Станкевіч) кіраваў Гомельскай і Жлобінскай епархіяй з 1990 года да сваёй смерці ў 2012-м.

Nashaniva.com