Яшчэ адну кнігу гісторыка Анатоля Тараса прызналі «экстрэмісцкай»

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 12 верасня прызнаў кнігу «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI ст.» папулярызатара гісторыі Анатоля Тараса «экстрэмісцкай».

16.09.2022 / 12:54

У траўні ўлады знайшлі «экстрэмізм» у яшчэ адной кнізе аўтара — зборніку артыкулаў «Беларусь на раздарожжы».

Таксама сёлета ўлады прызналі «экстрэмісцкімі»: кнігу Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры», выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» і кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».

Nashaniva.com