У Печах загінуў вайсковы інструктар па кіраванні

У 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у барысаўскіх Печах адбыўся няшчасны выпадак. Прэс-служба Міністэрства абароны паведамляе, што падчас планавых заняткаў адзін з вайскоўцаў, інструктар па кіраванні, атрымаў траўму і загінуў.

15.09.2022 / 18:11

72-гі аб'яднаны навучальны цэнтр. Здымка з квадракоптара

Адбылося гэта, як сцвярджае Мінабароны, у выніку парушэння правіл эксплуатацыі тэхнікі. Праводзіцца праверка. 

Nashaniva.com