Чарга з ахвотных развітацца з каралевай Лізаветай расцягнулася на пяць з паловай кіламетраў ФОТА

15.09.2022 / 14:29

Людзі стаяць на адлегласці ад Таўэрскага моста да Вестмінстэрскага хола, будынка ўрада Вялікабрытаніі. 

Сёння першы поўны дзень, калі труна з целам Лізаветы II, якая знаходзіцца ў Вэстмінстэр-холе, у Вэстмінстэрскім палацы, даступная для жадаючых аддаць даніну павагі каралеве.

Яна застанецца тут да раніц панядзелка, 19 верасня, калі адбудзецца пахаванне.

Закрытую труну пастаянна ахоўваюць салдаты з падраздзяленняў, якія служаць каралеўскаму двару. Людзі ўсю ноч стаялі ў чарзе, каб засведчыць сваю пашану, і чакаецца, што ў найбліжэйшыя дні яшчэ сотні тысяч чалавек наведаюць Вэстмінстэр-хол.

Сёння таксама апошні дзень, калі запрошаныя на пахаванне могуць пацвердзіць сваю прысутнасць, каб можна было скласці канчатковы спіс гасцей.

Nashaniva.com