Кадыраў заклікаў пачаць мабілізацыю ў рэгіёнах, не чакаючы загаду з Крамля

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заклікаў расійскія рэгіёны пачаць «самамабілізацыю» і выставіць па тысячы добраахвотнікаў для вайны ва Украіне. Гэтага, на яго думку, будзе дастаткова для выканання мэт «спецаперацыі». Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.

15.09.2022 / 14:23

Кадыраў заявіў, што Расія — федэратыўная дзяржава, а значыць, губернатары маюць права самастойна правесці «самамабілізацыю» і дапамагчы дзяржаве «канкрэтнымі дзеяннямі».

«Кожны кіраўнік рэгіёна цалкам у стане падрыхтаваць, навучыць і ўкамплектаваць хоць бы адну тысячу добраахвотнікаў. У маштабах дзяржавы гэта вялікі ваенны кантынгент у 85 тысяч чалавек — амаль армія!» — напісаў Кадыраў.

Nashaniva.com