Латвія пачала будаваць плот з калючай агароджай на мяжы з Беларуссю

Плот будзе мець працягласць 173 кіламетры, а пабудаваць яго плануюць да 2024 года. Пра гэта паведамляе выданне «Delfi».

15.09.2022 / 09:24

Мэта будаўніцтва — перашкодзіць нелегальным мігрантам, якія пры спрыянні і дапамозе беларускіх спецслужбаў спрабуюць трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза.

«Агароджа вышынёй амаль чатыры метры не стане панацэяй, аднак нелегальным мігрантам будзе цяжка яе пераадолець самастойна», — заявіў генерал Памежнай аховы Латвіі Юрыс Мартуканс.

Nashaniva.com