ISW: Крэмль спрабуе адвесці віну ад Пуціна за паразу ў Харкаўскай вобласці

Крэмль прызнаў паразу ў Харкаўскай вобласці — упершыню з пачатку ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года, пішуць у чарговай зводцы экспэрты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

14.09.2022 / 08:00

Крамлёўскія чыноўнікі і прапагандысты дзяржаўных СМІ шырока абмяркоўваюць прычыны паразы Расіі ў Харкаўскай вобласці, што прыкметна адрозніваецца ад іх папярэдняй рыторыкі ў асвятленні перабольшаных або сфабрыкаваных поспехаў Расіі.

Крэмль ніколі не прызнаваў, што Расія пацярпела паразу пад Кіевам або на востраве Змяіны, прадстаўляючы адступленне ад Кіева як пастанову, неабходную для больш прыярытэтнага «вызвалення» Данбаса, а адступленне з выспы Змяіны — як «жэст добрай волі».

Расійскае Міністэрства абароны першапачаткова пайшло па тым жа шляху і заявіла, што расійскія войскі былі выведзеныя з Харкаўскай вобласці для перагрупоўкі, але гэтая версія падвергнулася рэзкай крытыцы ў Інтэрнэце.

Прызнанне Крамлём паразы з'яўляецца часткай намаганняў па адводзе крытыкі за гэтак скрышальную няўдачу ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і перакладанне віны на мінабароны і ваеннае камандаванне, піша ISW.

Nashaniva.com