У Полацку затрыманы Віктар Стукаў

Як стала вядома праваабаронцам з «Вясны», Віктара забралі адбываць неадбытыя 15 сутак. 

13.09.2022 / 17:05

Па інфармацыі «Вясны», суд над Віктарам Стукавым адбыўся яшчэ ў красавіку мінулага года. Яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост у фэйсбуку роліка «Белсат TV».

Па словах міліцыянтаў, на «суткі» Віктара забралі толькі сёння, бо раней нібыта не маглі яго знайсці — амаль год.

Nashaniva.com