Конь справакаваў аварыю ў Мінску ФОТА

Здарэнне адбылося вечарам 12 верасня на Даўгінаўскім тракце.

13.09.2022 / 15:07

Конь на фота не трапіў. Фота ДАІ Мінгарвыканкама

Кіроўца на «Сітраэне» рухаўся па Даўгінаўскім тракце з боку МКАД у напрамку вуліцы Арлоўскай. Паблізу дома №70 па Даўгінаўскім тракце нечакана для кіроўцы на праезную частку выбег конь і спыніўся, паведамляе ДАІ Мінска.

Кіроўца рэзка затармазіў. Наезду ён пазбег, але аўтамабіль наехаў на бардзюрны камень і перакуліўся.

Nashaniva.com