Вызвалілі відэаблогера lexmask, ён апублікаваў фота на волі

Блогер апублікаваў у сваім інстаграм-акаўнце фота, на якім ён есць бургер, з подпісам: «За добрыя паводзіны выпусцілі ў Макдональдс».

13.09.2022 / 00:20

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозга», пасля адміністрацыйнага арышту на 10 сутак за «хайп на ваенным канфлікце» ціктокер правёў яшчэ 3 месяцы ў СІЗА на Валадарскага па крымінальнай справе. А днямі суд вынес па яго справе рашэнне: 3 гады «хатняй хіміі», пасля чаго яго вызвалілі ў зале суда. У чым канкрэтна вінавацілі блогера — невядома.

Сапраўднае імя блогера lexmask — Аляксей Бондар, у яго на канале ў Tiktok (захоплены ГУБАЗіК) больш за 65 тысяч падпісчыкаў. lexmask выпускаў відэа на беларускай мове.

Пра яго затрыманне стала вядомы ў чэрвені. Тады ў акаўнце з'явіліся відэа з затрыманнямі, а застаўка абнавілася на выяву дзяржаўнага герба.

Чытайце таксама:

Вядомага тыктокера lexmask і яго жонку арыштавалі на 10 сутак

Затрымалі вядомага тыктокера пад нікам lexmask

Nashaniva.com