Прыпыняе дзейнасць «Мой модны кут» — крама з нацыянальным каларытам

Пра гэта яе ўладальнікі паведамілі ў сацсетках. Папулярная крама «Мой модны кут», якая гандлявала сувенірамі з нацыянальным зместам, мусіла ў афлайне зачыніцца яшчэ ў мінулым годзе, але працягвала працаваць анлайн. Цяпер не мае магчымасці рабіць і гэтага. 

12.09.2022 / 20:28

«Сябры, мы прыпыняем сваю дзейнасць. Верым, што часова. Няма для беларуса больш каштоўнага, чым Бацькаўшчына, культура, гісторыя і мова! Мы ведаем свае карані, ганарымся мінуўшчынай і сучаснасцю. Кожны крок — гэта шлях да новага. Крочым далей!», — напісалі ўладальнікі крамы.

Замовы можна рабіць яшчэ тыдзень, пакуль не ўладкуюцца ўсе тэхнічныя справы.

Nashaniva.com