У Светлагорску арыгінальна правучылі кіроўцу, які прыпаркаваўся ў неналежным месцы ФОТАФАКТ

Жыхар Светлагорска пакінуў аўто каля смеццевых кантэйнераў. Пра што пасля, відаць, пашкадаваў.

11.09.2022 / 12:14

Фота: Ранак

Фота выданню «Ранак» даслаў падпісчык.

«Нечаканая рэакцыя жыхароў нашага двара. Нейкі дзівак паставіў машыну насупраць смеццевых кантэйнераў, мабыць, ноччу. І вось вынік. Некаторыя пакеты нават прывязаныя», — напісаў ён.

У сацсетках некаторыя гараджане падтрымалі такі ўчынак. Іншыя пішуць, што помсціць так — некультурна, трэба было не самасуд чыніць, а выклікаць ДАІ.

Nashaniva.com