Мінабароны Расіі патлумачыла, што адбываецца пад Ізюмам

«В течение трёх суток проведена операция по свертыванию и переброске Изюмско-Балаклейской группировки войск на территорию ДНР», — заявіла расійскае вайсковае ведамства на пяты дзень украінскага контрнаступу.

10.09.2022 / 17:16

Фота Мінабароны Расіі

10 верасня Міністэрства абароны Расіі зрабіла наступныя заявы.

«Для дасягнення мэтаў СВА прынята рашэнне перагрупаваць войскі ў раёнах Балаклеі і Ізюма для нарошчвання намаганняў на Данецкам кірунку».

«На працягу трох сутак праведзена аперацыя па згортванні і перакідванні Ізюмска-Балаклейскай групоўкі войскаў на тэрыторыю ДНР».

«Праведзены шэраг адцягваючых і дэманстрацыйных мерапрыемстваў з пазначэннем рэальных дзеянняў войскаў».

У інтэрнэце з'яўляюцца карты сітуацыі на фронце па стане на 10 верасня. Яны прыблізныя, бо становішча застаецца вельмі зменлівым.

Nashaniva.com