Карл III афіцыйна абвешчаны каралём Вялікабрытаніі

Брытанская Рада па пераходзе ў спадчыну прастола афіцыйна абвясціла Карла III новым каралём Злучанага Каралеўства.

10.09.2022 / 13:25

Фота AP

Пракламацыя была адразу ж падпісаная (у парадку чарговасці) спадчыннікам трону прынцам Уільямам, каралевай-кансортам Камілай, кіраўніком Рады, прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Ліз Трас і арцыбіскупам Кентэрберыйскім, паведамляе ВВС.

Усе прысутныя акрамя цырымоніймайстра апранутыя ў чорнае або пурпурнае — у знак смутку аб памерлай каралеве.

Nashaniva.com