Расійскія войскі пакідаюць Ізюм

Расійскія блогеры пішуць, што расійскія войскі пакінулі Ізюм і спешна адступаюць за раку Аскол, каб пазбегнуць акружэння.

10.09.2022 / 12:20

Афіцыйнай інфармацыі пра гэта з украінскіх крыніц пакуль няма.

Расійскія ўлады маўчаць усе пяць дзён украінскага наступу, які пачаўся 6 верасня. 8 верасня ўкраінскі сцяг узняўся над Балаклеяй, 10 верасня ўранку — над Купянскам. Ідзе штурм Лімана.

Nashaniva.com