Пуцін загадаў падтрымаць пастаўкі беларускіх угнаенняў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў расійскаму МЗС падтрымаць пастаўку беларускіх угнаенняў у іншыя краіны.

09.09.2022 / 20:13

«Мы разгледзім, вядома, прапановы нашых еўрапейскіх партнёраў па пастаўках угнаенняў у іх адрас, але трэба вырашыць пытанні па пастаўках угнаенняў і ў іншыя краіны. Дарэчы кажучы, прасіў бы МЗС падтрымаць і пастаўку беларускіх угнаенняў», — заявіў Пуцін на нарадзе з членамі Рады бяспекі Расіі.

Пуцін адзначыў, што Еўрасаюз дазволіў пастаўку расійскіх угнаенняў у краіны ЕС, але забараняе выкарыстоўваць еўрапейскія парты для транспартавання расійскіх і беларускіх угнаенняў у іншыя краіны. Гэта, па ягоных словах, з'яўляецца дыскрымінацыяй. У замежных партах з-за гэтага назапасілася шмат расійскіх угнаенняў, якія ляжаць мёртвым грузам.

Nashaniva.com