Украінцаў хапае не толькі на контрнаступленне на ўсходзе і поўдні, але і на вучэнні пры мяжы з Беларуссю

8 верасня Украіна не толькі наступала на Харкаўшчыне і Херсоншчыне, але і адпрацоўвала актыўную фазу вучэнняў «Паўночны ўраган» з удзелам байцоў Нацгвардыі, Дзяржпагранслужбы, Нацпаліцыі і Сілаў тэрытарыяльнай абароны. Вучэнні праходзяць у Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай абласцях, якія мяжуюць з Беларуссю, паведаміла прэс-служба МУС Украіны.

08.09.2022 / 22:30

«Паводле легенды вучэнняў, праваахоўнікі і вайскоўцы адпрацоўваюць пытанні інжынернага абсталявання абаронных пазіцый, а менавіта мініравання тэрыторый. Акрамя таго, падраздзяленні сумесна трэніруюцца праводзіць вызваленне тэрыторый ад сілаў і сродкаў праціўніка і адбіваць яго контрнаступленне. Разам з асноўнымі навучальнымі манеўрамі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння таксама адпрацоўваюць выяўленне, блакаванне і ліквідацыю узброеных групаў і ДРГ», — паведаміла прэс-служба ўкраінскага МУС.

Беларускія вайскоўцы таксама сёння пачалі камандна-штабныя вучэнні. Паводле іх задумы, беларускія вайскоўцы выцясняюць за межы краіны ўмоўнага праціўніка, які заняў частку тэрыторыі Беларусі. Вучэнне праводзіцца на палігоне «Брэсцкі», а таксама ўчастках мясцовасці ў Мінскай і Віцебскай абласцях.

Чытайце таксама:

«Вызваленне часова захопленых тэрыторый». Пачаліся вучэнні Узброеных сіл Беларусі

Nashaniva.com