Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

Палітвязнямі прызналі Івана Карабельнікава, Арцёма Калашука, Барыса Кайзера, Дзмітрыя Крывульку, Сяргея Ананьева, Яўгена Ліцкевіча, Уладзіслава Шалабанава, Сяргея Сясіцкага, Віталя Грыгаля, Аляксандра Пугача, Сяргея Скакуна, Паўла Варапая, паведамляе «Вясна».

08.09.2022 / 18:29

Гэтыя людзі ўзятыя пад варту ці асуджаныя да розных тэрмінаў зняволення за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў.

Агульная колькасць людзей, якіх праваабаронцы прызналі ў Беларусі палітвязнямі, — 1331 чалавек.

Але ёсць яшчэ сотні людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, але па розных прычынах не маюць такога статусу.

Nashaniva.com