Ціханоўская возьме ўдзел у Генасамблеі ААН і сустрэнецца з сусветнымі лідарамі

Пра меркаваны ўдзел Ціханоўскай у важным мерапрыемстве паведаміў яе дарадца Аляксандр Шлык.

08.09.2022 / 18:15

«Не хачу забягаць наперад, але некаторыя вельмі важныя сустрэчы з сусветнымі лідарамі ўжо запланаваныя. Аж да таго, што вызначаныя іх дата, час і месца», — сказаў Аляксандр Шлык тэлеграм-каналу «Позірк».

Удзельнікі Генасамблеі «ўбачаць прадстаўніка беларускага грамадства, а не нелегітымнага рэжыму», падкрэсліў Шлык, адзначыўшы, што сама Генасамблея — «гэта сход прадстаўнікоў усяго свету ў адзін час у адным месцы» і «ўнікальная магчымасць падтрымаць Беларусь у сусветным парадку».

77-я сесія Генасамблеі адкрыецца ў Нью-Ёрку 13 верасня.

Nashaniva.com