У Наваполацку мужчыну адпусцілі пасля пяці арыштаў за рэпосты запар

Андрэй Галаварын быў затрыманы 15 чэрвеня і змешчаны ў Наваполацкі ЦІП.

08.09.2022 / 11:57

Пасля гэтага яго судзілі пяць разоў запар за падпіску і рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў (арт. 19.11 КаАП) і кожны раз суддзя Зінаіда Балаболава арыштоўвала актывіста на 15 сутак.

Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.

Nashaniva.com