З наступнага года школьная форма стане абавязковай

Нашэнне школьнай формы цяпер носіць рэкамендацыйны характар, але з наступнага навучальнага года яна стане абавязковай, заявіла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Праскурава. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

07.09.2022 / 21:17

Фота ілюстрацыйнае

«Сёлета рэкамендавана ўвесці элементы школьнай формы, а ўжо ў наступным навучальным годзе школьная форма стане абавязковай. Цяпер праведзена вялікая праца з дзецьмі, бацькамі, педагогамі. У кожнай установе адукацыі горада праходзілі абмеркаванне і галасаванне, якія тычацца ўвядзення пэўных элементаў у вопратцы навучэнцаў і эмблемаў. У выніку кожная школа мае свой твар», — адзначыла Праскурава.

Па словах чыноўніцы, большасць устаноў адукацыі спыніла свой выбар на камізэльках. «Канцэрну «Беллегпрам» нават прыйшлося павялічыць іх выпуск», — падкрэсліла яна.

Nashaniva.com