Расія забараніла ўезд вайсковаму кіраўніцтву ЕС

МЗС Расіі забараніла ўезд у краіну «вышэйшаму вайсковаму кіраўніцтву Еўрасаюза».

07.09.2022 / 15:08

Мера прынятая ў адказ на санкцыі супраць расіян і расійскіх кампаній. У спіс тых, каму забараняецца ўезд у Расію, таксама ўвайшлі высокапастаўленыя супрацоўнікі сілавых ведамстваў краін — членаў ЕС, прадстаўнікі еўрапейскіх кампаній з сферы вытворчасці ўзбраенняў, задзейнічаных у пастаўках ваеннай прадукцыі ва Украіну.

Але імёнаў канкрэтных людзей МЗС не назваў.

«Адпаведная вербальная нота МЗС Расіі перададзеная ў прадстаўніцтва ЕС у Расіі», — паведамілі ў ведамстве.

Nashaniva.com