Латвія, Літва і Эстонія дамовіліся аб забароне ўезду расіянам праз сухапутныя межы. У тым ліку і з Беларусі

Афіцыйна пра гэта аб'явяць у найбліжэйшыя дні, заявіў кіраўнік латвійскага МЗС.

07.09.2022 / 11:25

Забарона будзе тычыцца ўладальнікаў шэнгенскіх віз.

Выключэнні з забароны на ўезд зробяць для кіроўцаў фур, дыпламатаў і тых, хто ўязджае па сямейных і гуманітарных прычынах.

Nashaniva.com