Пуцін: Дайце нам турбіну, мы ўключым «Паўночны паток»

Уладзімір Пуцін на Усходнім эканамічным форуме заявіў, што Расія гатовая ўключыць «Паўночны паток» пры пэўных умовах.

07.09.2022 / 11:42

«Паўночны паток-2» дарма будавалі? Мы нічога дарма не будуем. Атрымалі тэхналогіі, адпрацавалі. Калі трэба будзе — уключым «Паўночны паток-2». «Паўночны паток» практычна закрыты, і ўсе кажуць — вось Расія выкарыстоўвае энергетычную зброю. Чарговая лухта і трызненне!» — заявіў Пуцін.

«Мы пастаўляем столькі, колькі трэба нашым партнёрам. Заяўка пастаўленая— выконваем. Давайце нам турбіну, мы заўтра ўключым «Паўночны паток». Не даюць жа нічога!» — заявіў кіраўнік Расіі.

Nashaniva.com