Наста Кудасава. Лісты. Верш. 

Паэтка нагадала ў сваім фэйсбуку свой ужо даволі даўні, але, на жаль, надалей актуальны верш.

06.09.2022 / 22:02

Фота: Фэйсбук

кажуць, лісты ў турму не губляюцца назаўсёды.
яны адрошчваюць крылы, збіраюцца ў стаі лісцíныя
і некуды ў неба лятуць, будуюць там гнёзды свабоды…
татуіроўкі літар не зажываюць на белых спінах.
а вязні становяцца вязамі, яны прарастаюць праз краты,
лістоту сваю шукаючы, голым галлём галёкаюць…
і неба да іх прыходзіць — лістамі і лісцянятамі.
і боль адпускае ўсіх, сплываючы прэч аблачынкай лёгкай.

24.12.2020

Nashaniva.com