Дактары змогуць ставіць дыягназ COVID-19 без аналізаў і тэстаў

Рыхтуючыся да працы ў асенне-зімовы перыяд, Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла парадак працы медработнікаў і арганізацый аховы здароўя.

06.09.2022 / 09:32

Для дактароў агульнай практыкі, тэрапеўтаў і педыятраў у выпадку росту захворвальнасці на COVID-19 прадугледжаная магчымасць ставіць гэты дыягназ без лабараторнага і рэнтгеналагічнага пацвярджэння. Падобная сітуацыя была ў лютым гэтага года, калі ў Беларусі быў пік захворвальнасці на кавід.

Ведамства таксама нагадвае, што ў Беларусі праводзіцца бустарная вакцынацыя супраць каранавіруса. У наяўнасці ёсць вакцыны «Спутнік-лайт», «Спутнік» (кампаненты 1 і 2) і Sinofarm.

Варта зазначыць, што Мінздароўя ўжо некалькі месяцаў не называе колькасць выпадкаў кавіду ў Беларусі.

Nashaniva.com