Пасол Беларусі ў Бразіліі параўнаў санкцыі з атрутай малымі дозамі

Беларускія чыноўнікі прэзентавалі ў Бразіліі новыя маршруты, фінансавыя інструменты для банкаўскіх аперацый і варыянты супрацоўніцтва пасля таго, як ранейшыя сталі недаступныя праз санкцыі.

05.09.2022 / 17:37

Пасол Беларусі ў Бразіліі вельмі метафарычна выказаўся пра эканамічны ціск. Па словах Сяргея Лукашэвіча, атрута санкцый стала звыклым напоем для многіх краін свету, і яе п'юць нават тыя, хто, здавалася б, далёкі ад прамога ўздзеяння гэтага інструмента.

«Аднак усе мы памятаем гісторыю са Старажытнага Рыма: прыём невялікіх доз атруты робіць чалавека няўразлівым. Мяркую, што тое ж самае тычыцца і эканомікі краін, якія так несправядліва трапілі пад прамы і ўскосны ціск санкцый», — вобразна выказаўся Лукашэвіч.

Nashaniva.com