Дзеці спалілі 135 тон саломы

Інцыдэнт адбыўся вечарам 4 верасня ў полі каля Адэльска

05.09.2022 / 16:00

Як распавялі ў МНС, прычынай пажару стала дзіцячае свавольства з агнём. Кампанія дзяцей, гуляючы ў полі, вырашыла паэксперыментаваць з агнём — дзеці пачалі падпальваць запалкі і кідаць у салому. У нейкі момант салома ўспыхнула, а агонь вокамгненна стаў распаўсюджвацца.

Дзеці паспрабавалі патушыць пажар сваімі сіламі, але не змаглі, спалохаліся і ўцяклі.

Усяго згарэла 135 тон.

Nashaniva.com