10-гадовая дачка затрыманай Наталлі Карнеевай па-ранейшаму знаходзіцца ў прытулку

На апеку над дзяўчынкай падалі заявы трое блізкіх людзей Наталлі, але ніхто з іх цалкам не адпавядае крытэрыям (кроўнае сваяцтва, свая жылплошча і «метры» для дзяўчынкі, даведка аб зарплаце за апошнія 6 месяцаў), паведамляе Вясна.

04.09.2022 / 13:40

Пакуль Багдана ў «Сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Заводскага раёна Мінска», яе нельга забіраць на выхадныя, толькі наведваць па дазволе ўвечары з 17 да 19. Прыкладна праз 3-4 месяцы, калі не прызначаць апекуна з прадстаўленых варыянтаў, яна трапіць у дзіцячы дом. Учора паведамлялася, што з-за кратаў выпусцілі мужа Наталлі, аднак на сітуацыю з дзяўчынкай гэта ніяк не паўплывае, бо Багдана — не яго дачка. Нагадаем, Наталлю затрымалі 19 жніўня. Папярэдне, яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 КК).

Nashaniva.com