У Брэсце грузавік з марожаным не здолеў праехаць пад мостам
Незвычайнае ДТЗ адбылося ў Брэсце на вул. Шаўчэнкі, там грузавік не змог праехаць пад пуцеправодам, паведамляе «Віртуальны Брэст».
03.09.2022 / 12:40
Спрацавала банальная няўважлівасць кіроўцы — там ёсць і знакі, і нават спецыяльныя абмежавальнікі (на фота апора справа паласатая), якія дазваляюць ацаніць магчымасць праезду і загадзя паспець затармазіць.
У выніку здарэння частка грузавіка засталася пад пуцеправодам, а сам ён паспеў даволі далёка з'ехаць, верагодна, хуткасць была вялікая.