Выйшаў беларускі адрыўны каляндар «Родны край» на 2023 год

Беларускі адрыўны каляндар «Родны край» на 2023 год выпусціла выдавецтва «Беларусь», піша Суполка беларускіх пісьменнікаў у сваім тэлеграм-канале.

02.09.2022 / 21:06

Сярод іншага ў календары змешчаныя вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Язэпа Пушчы.

Ёсць і юбілейныя даты славутых беларусаў — юбіляраў 2023 года. Наклад календара 4000 асобнікаў.

Nashaniva.com