Візавыя цэнтры Эстоніі часова прыпыняюць прыём дакументаў у Беларусі

З 1 верасня візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова не прымаюць дакументы.

02.09.2022 / 17:25

Калі адновіцца прыём, не паведамляецца.

Пазней плануецца, што падавацца на візу Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі можна будзе ў цэнтрах у Полацку і Бабруйску. Але дату адкрыцця пакуль не называюць.

Сэрвісны збор за кожную заяву будзе складаць 16.40 еўра (уключна з падаткам на даданую вартасць).

Nashaniva.com