У Мінску злавілі аферыста, які здаў васьмі студэнтам знятую на суткі кватэру

Затрыманаму жыхару Капыльскага раёна ўсяго 21 год.

31.08.2022 / 14:41

У Мінску затрыманы 21-гадовы жыхар Капыльскага раёна, які падазраецца, як перадае «Беларусь 1», у цэлым шэрагу эпізодаў з незаконнай здачай жылля ў арэнду.

Паводле версіі следчых органаў, малады чалавек на некалькі дзён зняў у Мінску кватэру, пасля чаго ў інтэрнэце размясціў аб'яву аб яе здачы, але ўжо на працяглы тэрмін.

З усіх патэнцыйных кліентаў прадпрымальны юнак браў аванс, а засяліць на жылплошчу абяцаў літаральна ў бліжэйшыя дні. Ахвяры падману не пыталіся дакументаў на кватэру, дагавор таксама не складаўся. Паведамляецца, што схема была рабочай усяго каля двух дзён: на вуду аферыста трапілася як мінімум восем чалавек, большасць з якіх — студэнты сталічных ВНУ, якія прыехалі на вучобу.

Агульная сума шкоды склала больш за тры тысячы рублёў.