За два дні беларусы сабралі неабходныя на адвакатаў для Мікалая Аўтуховіча 8 тысяч еўра

Тэрміновы збор абвясціла яго дачка Кацярына Аўтуховіч.

31.08.2022 / 10:25

«Склалася такая сітуацыя, што стала рэальнай рызыка застацца без юрыдычнай абароны на гэтым так званым судзе. Судовыя пасяджэнні праводзяцца з мая практычна кожны дзень, таму сумы выходзяць вялізныя», — напісала яна.

Праз два дні яна падзякавала ўсім, хто далучыўся: патрэбная сума была сабраная.

Суд над Мікалаем Аўтуховічам і «яго групай» пачаўся 18 мая. Усяго на лаве падсудных 11 чалавек. З 11 ліпеня па 1 жніўня Аўтуховіч трымаў галадоўку.

Nashaniva.com