Брытанская разведка ацаніла перспектывы наступлення УСУ каля Херсона

Ведамства ў сваёй справаздачы адзначае, што з раніцы 29 жніўня некалькі брыгад УСУ ўзмацнілі артылерыйскі абстрэл на ўчастках фронту на поўдні Украіны, а ўкраінскія дальнабойныя высокадакладныя ўдары працягнулі перашкаджаць папаўненню расійскіх войскаў.

30.08.2022 / 10:05

Фота: Getty Images

«Пакуль немагчыма пацвердзіць маштабы ўкраінскіх дасягненняў», — гаворыцца ў аглядзе.

Аднак у разведцы зазначаюць, што з пачатку жніўня Расія прыкладае значныя намаганні па ўзмацненні сваіх сіл на заходнім беразе Дняпра ў раёне Херсона. 

«Калі ва Украіны атрымаецца пачаць працяглыя наступальныя аперацыі, згуртаванасць гэтай узмоцненай структуры, верагодна, стане ключавым фактарам устойлівасці расійскай абароны на поўдні», — лічаць у брытанскай разведцы.

Як паведамлялася, Белы дом бачыў паведамленне пра тое, што Украіна пачала контрнаступленне супраць расійскіх войскаў на поўдні, але не хоча каментаваць канкрэтныя ваенныя аперацыі.

Nashaniva.com