Пракурор Масквы запатрабаваў прызнаць экстрэмісцкімі творы рэпера Аксімірона

Пракурор Масквы запатрабаваў прызнаць экстрэмісцкімі творы М.Я.Фёдарава. Як выглядае, гэта рэпер Oxxxymiron (Мірон Фёдараў). Інфармацыю пра гэта выданне «Медыязона» выявіла ў картатэцы Замаскварэцкага раённага суда Масквы, куды паступіў пазоў.

29.08.2022 / 21:11

Выканаўца абавязкаў пракурора Масквы Сяргей Савянкоў «у інтарэсах РФ» запатрабаваў прызнаць экстрэмісцкімі апублікаваныя ў інтэрнэце творы. Пазоў паступіў у суд сёння, 29 жніўня.

Што менавіта стала падставай для гэтага — невядома. «Медыязона» звязалася з менэджарам музыкі, але адказу пакуль не атрымала.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну рэпер з'ехаў з краіны і зладзіў дабрачынны тур у падтрымку пацярпелых ад вайны ўкраінцаў.

Nashaniva.com