15-гадовы падлетак на снегабалотаходзе трапіў у ДТЗ у Рэчыцы

Малады чалавек, які яшчэ не мае пасведчання кіроўцы, ехаў па вуліцы Савецкай у Рэчыцы, паведамляе тэлеграм-канал «Сожскі фарпост».

29.08.2022 / 14:32

Хлопец не вытрымліваў дыстанцыю і заехаў у «Фіят Дуката», які рухаўся наперадзе. Апошні, у сваю чаргу, урэзаўся ў «Мэрсэдэс Бэнц».

У выніку здарэння падлетак-кіроўца з траўмамі шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.

Nashaniva.com