Білеты на прыгарадныя аўтобусы ў Мінску цяпер можна набыць анлайн

З 27 жніўня пасажырам прыгарадных аўтобусаў «Мінсктранса» даступны новы спосаб аплаты праязных білетаў, паведамляе сайт транспартнага прадпрыемства.

28.08.2022 / 21:15

Фота: minsktrans.by

Цяпер не абавязкова стаяць у чарзе ў касу, можна аплаціць паездку пры дапамозе мабільнай праграмы «Аплаці».

Для гэтага праграму трэба спампаваць, адкрыць і выбраць опцыю «Купіць». Каля часткі «Мае білеты» трэба выбраць укладку «Прыгарадны транспарт», затым абраць рэйс і канчатковы прыпынак.

Nashaniva.com