Расійскія самалёты нанеслі ракетныя ўдары па Украіне з тэрыторыі Беларусі

Спачатку пра тое, што з тэрыторыі Беларусі самалёты наносяць ракетныя ўдары, паведаміў канал «Беларускі гаюн». Неўзабаве ўкраінскія тэлеграм-каналы паведамілі пра выбухі ў Ровенскай вобласці (горад Сарны) і працу СПА ў Ровенскай і Валынскай абласцях.

28.08.2022 / 19:59

Акцябрскі раён, Петрыкаў, Тураў — такія мясцовасці фігуравалі ў паведамленнях «Беларускага гаюна» пра пускі ракет. Пускі рабіліся з 19.30 да 19.39.

Украінскія крыніцы, у сваю чаргу, паведамляюць пра выбухі ў Ровенскай вобласці.

З 19.44 па 19.53 у канале «Беларускі гаюн» з'явіліся паведамленні, што над Мсціславам праляцелі 5 расійскіх вайсковых самалётаў, якія вярталіся ў Расію. 

Nashaniva.com