У Варшаве адбудзецца першы беларускамоўны квіз

Арганізатары анансуюць, што першы беларускамоўны квіз у Варшаве, які атрымаў назву «Ў-квіз», адбудзецца ў наступную нядзелю, 4 верасня. 

28.08.2022 / 17:59

Час і месца збору — у 17.30 у бары Okocim, на вуліцы Wilcza 35/41, на другім паверху. Гэта раён плошчы Канстытуцыі.

Цана з чалавека — 30 злотых, каманды могуць налічваць ад 2 до 8 чалавек.

Зарэгістравацца на квіз можна па гэтай спасылцы.

Nashaniva.com