На волю выйшаў палітзняволены Аляксандр Захарэвіч. Яго пасадзілі за тое, што дакрануўся да нагі міліцыянта

Аляксандр Захарэвіч цалкам адбыў пакаранне і 27 жніўня вызваліўся са шклоўскай ПК-17.

27.08.2022 / 21:16

Аляксандр Захарэвіч быў затрыманы 1 лістапада 2020 года падчас мірнай акцыі пратэста і спачатку асуджаны на 9 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля іх адбыцця, быў перазатрыманы і абвінавачаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса «Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў» за тое, што наступіў на нагу супрацоўніка ДАІ, калі ўцякаў ад супрацоўнікаў міліцыі.

Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, але быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com