17-гадовы Раман Качына, якога затрымлівалі месяц таму, на волі і працягвае супрацоўнічаць з «Прэсболам»

Пра публікацыі Качыны ў свежых нумарах газеты паведамілі чытачы «Позірка». У рэдакцыі спартыўнай газеты пацвердзілі, што хлопец застаецца супрацоўнікам «Прэсбола».

27.08.2022 / 13:46

Інфармацыя пра затрыманне непаўналетняга журналіста з’явілася 28 ліпеня. Сілавікі сцвярджалі, што юнак нібыта пісаў, што «беларусы заўсёды ваявалі з Расіяй» і кпілі, што студэнтам ён не стане праз «унесеныя ў жыццёвыя планы карэктывы».

Ці атрымалася ў Рамана паступіць на факультэт журналістыкі, невядома. Няма звестак і пра тое, ці праходзіць ён па якой-небудзь справе ў сувязі з ліпеньскім затрыманнем.

Nashaniva.com